Пад званы Сафii

Общество

Выступленні музыкантаў з Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Італіі, Германіі, Даніі распачаліся на XX Міжнародным фестывалі арганнай музыкі «Званы Сафii» ў Полацку.

Мерапрыемствы форуму пройдуць да 22 лістапада. 18 кастрычніка ў Полацку выступіў дуэт з Даніі Ханс Хрысціян Хейн (арган) і Пітэр Дам-Хейн (барытон). Французскую рамантычную музыку прадставіць 25 кастрычніка арганіст П’ер Зеворт (Францыя). Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца 1 лістапада — беларускія салісты Ксенія Пагарэлая (арган), Вікторыя Бабенка (скрыпка) і Валянцін Юхневіч (труба) падораць слухачам шэдэўры класічнай і папулярнай музыкі. Упершыню на фестывалі ў Полацку выступіць італьянскі арганіст Эўджэніа Марыя Фаджыяні — яго канцэрт запланаваны на 21 лістапада. Завершыць форум 22 лістапада расійскі дуэт Яўген і Ксенія Аўраменкі, якія выканаюць музыку Баха.



Добавить комментарий