Камфортныя канiкулы

Общество

Беларуская чыгунка ў школьныя канікулы і святочныя дні лістапада назначыла 7 дадатковых паяздоў для перавозак пасажыраў у межах рэспублікі, а таксама ў міжнародных зносінах.

Так, у міжнародных зносінах дадатковыя паязды назначаны па маршруце Брэст — Масква — Брэст. Поезд нумар 252/209 Брэст — Масква будзе курсіраваць з Брэста 29, 30, 31 кастрычніка, з Масквы — 30, 31 кастрычніка і 1 лістапада. Поезд нумар 132/131 будзе выязджаць з Брэста 6, 7, 8, 9, 10 лістапада, з Масквы — 7, 8, 9, 10, 11 лістапада.

Таксама ў межах Беларусі будуць курсіраваць пяць дадатковых паяздоў: 6 лістапада поезд нумар 672 Мінск — Гомель, нумар 638 Мінск — Гомель, нумар 635 Мінск — Пінск, нумар 665 Мінск — Брэст; 7 лістапада — саставы нумар 671 Гомель — Мінск, нумар 636 Пінск — Мінск, нумар 116 Брэст — Мінск; 8 лістапада — нумар 698/697 Мінск — Гомель.



Добавить комментарий