Дзiцячы футбол набiрае моц

Спорт

Шэсць каманд прынялі ўдзел у Рэспубліканскім турніры па футболе на прызы асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» сярод хлопчыкаў 2007-2008 гадоў нараджэння, які прайшоў у Ашмянах.

За каманду ДЮСШ нашага раёна выступалі вучні гімназіі і сярэдняй школы № 1 райцэнтра. Юныя футбалісты на чале з капітанам Кірылам Рубацкім занялі ганаровае другое месца і вярнуліся дадому з кубкам. Да такога высокага выніку сваіх падапечных падрыхтаваў трэнер-выкладчык Андрэй Пракаповіч.

Некалі Валожын славіўся добрымі футбалістамі. Але паступова гэты від спорту “сышоў з дыстанцыі”. Некалькі апошніх гадоў робіцца стаўка на моладзь, якую абкатваюць на спаборніцтвах розных рангаў. Пачалі падрыхтоўку з самых юных футбалістаў, і выхаванцы трэнераў Андрэя Пракаповіча і Аляксандра Кавязы паказваюць добрыя вынікі. Гэта абнадзейвае…

Наталля ШТЭЙНЕР



Добавить комментарий