35 гадоў працуе ў філіяле «Аўтамабільны парк № 14»

Общество

35 гадоў працуе ў філіяле “Аўтамабільны парк № 14” вадзіцелем аўтобуса І. І. Станкевіч (на здымку ў цэнтры). Іван Іванавіч задзейнічаны ў асноўным на міжгародніх рэйсах, а гэта значыць, што ў дзень праязджае больш за 300 кіламетраў. Ён усведамляе ўсю адказнасць працы па перавозцы людзей. Нягледзячы на складанасці, мужчына не здрадзіў аднойчы выбранай прафесіі, застаўся верным свайму прадпрыемству, карыстаецца павагай у калектыве, на добрым рахунку ў кіраўніцтва, не аднойчы атрымліваў граматы і падзякі.

Немагчыма ўявіць сабе аўтамабільны парк без рамонтнай майстэрні. Добрасумленнасцю і адказнасцю характарызуюцца М. П. Ганько, які працуе тут слесарам шостага разраду, і зваршчык В. В. Скадорва. Мікалай Пятровіч за 32 гады работы ў аўтапарку неаднойчы быў узнагароджаны, граматы атрымліваў і з Міністэрства транспарту, і з Мінаблвыканкама. Не так даўно ўладкаваўся на прадпрыемства Віктар Вячаслававіч Скадорва, але ўжо паспеў зарэкамендаваць сябе як кваліфікаваны спецыяліст, старанны работнік.

Анжэла РАДЫНА, фота аўтара



Добавить комментарий