З творчым падыходам

Общество

На падтрымку агратурызму ў Валожынскім і Маладзечанскім раёнах Германія выдаткавала 11500 еўра. Гэты гранд атрымала грамадскае аб’яднанне інвалідаў “Асаблівы свет”. Каардынатар праекта – гаспадар сядзібы “Марцінава Гусь” Алесь Белы.

Ад ліпеня, калі быў атрыманы гранд, ужо зроблена вялікая работа па распрацоўцы ўзораў сувеніраў па тэме культурнай спадчыны двух суседніх раёнаў, праводзяцца майстар-класы для інвалідаў. Сярод папулярных сувеніраў – герб Івянецкага графства, які сёння ўпрыгожвае маршрутныя аўтобусы “Мінск-Івянец”, лагатып Налібоцкай пушчы, манета “Ракаўскі паўгрош”. Мастацкае афармленне сувеніраў узялі на сябе Васіль Грынь, Алег Раманоўскі, Мікалай Бузук, Міраслаў Раманоўскі, Васіль Рубцоў.

Паралельна з рэалізацыяй праекта ідзе вывучэнне гісторыі краю, народных промыслаў. Але галоўнае, што творчыя людзі маюць магчымасць самарэалізацыі і працаўладкавання. Алесь Белы адзначае, што супрацоўніцтва рамеснікаў і гаспадароў турыстычных аграсядзіб стане прадукцыйным. А інваліды атрымаюць магчымасць зарабіць, што стане стымулам для іх сацыяльнай адаптацыі.

Наш кар.

 



Добавить комментарий