Чысцiнi – зялёнае святло

Общество

Да 8 лістапада бягучага года ў Мінскай вобласці будзе доўжыцца месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.

У гэты перыяд актуальным лічыцца падтрыманне парадку на землях сельскагаспадарчага прызначэння, у лясным фондзе, садовых таварыствах, ля дарог і інш.

Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама У. А. Наумовіча, план мерапрыемстваў распрацаваны і ў нашым раёне. У адпаведнасці з ім пэўныя ведамствы, у тым ліку санітарная служба, інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, гарпассельвыканкамы, працягнуць маніторынг тэрыторый. У належны стан трэба прывесці скверы і паркі, месцы масавага адпачынку, а таксама сельскагаспадарчыя і іншыя аб’екты.

Восеньскія пасадкі дрэў, дэкаратыўных кустоў пашыраць зоны азелянення населеных пунктаў раёна. Запланавана навядзенне парадку на палігоне бытавых адходаў у Клерымонтах, на міні-палігонах у Ганчарах, Моньках, Пятрове.

Актыўна ўключыцца ў гэту важную восеньскую кампанію неабходна і ўладальнікам прыватных сядзіб, каб выгляд населеных пунктаў адпавядаў устаноўленым стандартам добраўпарадкавання і чысціні.

 Наш кар.



Добавить комментарий