На СП «Івкон»

Общество

На СП «Івкон» ААТ асартымент прадукцыі складае звыш пяцісот найменняў. Гэта кандытарская кампанія на рынку збыту выдатна зарэкамендавала сябе як вытворца карамелі, памадных, малочных, жэлейных цукерак, разнастайная палітра і ўсходніх ласункаў.

Росту вытвочасці кандытарскіх вырабаў садзейнічае еўрапейская аўтаматызаваная лінія па выпуску цукерак. На кандытарскай фабрыцы перыядычна абнаўляецца асартымент: нядаўна багатую калекцыю салодкіх сабратоў папоўнілі 11 новых відаў прадукцыі. На беларускіх і расійскіх спажывецкіх рынках ужо даўно сталі папулярнымі кандытарскія ласункі гэтага прадпрыемства.

СП «Івкон» ААТ нядаўна прадстаўляла сваю прадукцыю ў Італіі: удзельнічала ў Сусветнай выставе EXPО-2015 у Мілане. У Нацыянальным павільёне Рэспублікі Беларусь 13 і 14 кастрычніка наведвальнікі выставы маглі пакаштаваць фірменныя ласункі: як кандытарскія навінкі, так і цукеркі, выпушчаныя па класічных рэцэптурных распрацоўках прадпрыемства.

Ірына ПАШКЕВІЧ,

тэкст і фота аўтара

Упэўнена адчувае сябе М. В. ШОРАЦ ля пульта высокатэхналагічнага абсталявання па выпуску салодкай прадукцыі. Начальнік вытворчасці Юрый Уладзіміравіч ШУГАЕЎ перакананы: калі на прадпрыемстве працуюць такія прафесіяналы, як Мікалай Віктаравіч, збоі на вытворчым канвееры зведзены да мінімуму.

Паспяхова спраўляецца з даведзеным зменным заданнем цукерачніца ўчастка № 1 Святлана Альгердаўна КВАЧ.
Паспяхова спраўляецца з даведзеным зменным заданнем цукерачніца ўчастка № 1 Святлана Альгердаўна КВАЧ.

Добавить комментарий