Беларусь: падзеі і факты

Официально

Прэзідэнт Беларусі чакае справаздачы чыноўнікаў за рэзультатыўнасць мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб прычынах, чаму ў свой час у краіне ўзяліся за мадэрнізацыю гэтай галіны. “Гэта зыходзіла са стратэгічных арыенціраў развіцця эканомікі Беларусі. Стратэгія заключалася ў тым, што нам трэба структурна рэфармаваць нашу эканоміку, каб удзельная вага вырабляемай рэалізаванай прадукцыі на ўнутраны і знешнія рынкі была звязана з уласнай сыравінай, каб пазбегнуць залежнасці, як гэта ў нас здарылася па іншых галінах эканомікі, ад іншых дзяржаў па сыравіне”, — сказаў Прэзідэнт.

“Тады мы ўзяліся за дрэваапрацоўку і сельскую гаспадарку, паколькі для дрэваапрацоўкі – свой лес, які мы, на жаль, да гэтага часу, па-мойму, не ўвесь нават спелы лес паспяваем перапрацаваць, ён перастойвае. А сельская гаспадарка – гэта зямля і нашы людзі”, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

 

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыя Вакульчыка, паставіў задачу жорстка спыняць дзейнасць у сферы ценявой эканомікі.

Канстатавалася, што ўдзельнікі “шэрых” схем выводзяць з абароту сродкі, не выплачваюць падаткі і атрымліваюць вялізны прыбытак.

Як было даложана Прэзідэнту, такая работа пачата ўжо. У прыватнасці, 19 кастрычніка ў Брэсце затрымана 13 асоб з ліку арганізатараў такой дзейнасці – заснавальнікаў і кіраўнікоў ЗАТ “Консул”. Выкарыстоўваючы больш за 40 падкантрольных фірм, арганізатары выводзілі за мяжу валюту, ухіляліся ад выплаты падаткаў і рэалізоўвалі прадукцыю канчатковаму спажыўцу з завышэннем цаны да трох разоў.

Акрамя таго, на тэрыторыі Беларусі выяўлена і канфіскавана 36 пячацей замежных кампаній, праз рахункі якіх ажыццяўлялася кіраванне ценявымі патокамі. Праведзена 48 вобыскаў, у ходзе якіх канфіскавана і накладзены арышт увогуле больш як на $2 млн.

 

 Беларусь поўнасцю падтрымлівае ініцыятывы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і прыкладае максімум намаганняў для іх рэалізацыі.

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на Еўрапейскай міністэрскай канферэнцыі па пытаннях умацавання здароўя на ўсіх этапах жыцця ў кантэксце палітыкі “Здароўе-2020”.

Канферэнцыя сведчыць аб неабходнасці выпрацоўкі для ўсіх дзяржаў агульных падыходаў да вырашэння актуальных пытанняў аховы здароўя.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што са свайго боку Беларусь можа прапанаваць міжнароднай супольнасці вопыт вырашэння шэрага праблем, такіх, напрыклад, як мінімізацыя наступстваў чарнобыльскай катастрофы, стварэнне магутных медыцынскіх цэнтраў, забеспячэнне максімальнай даступнасці лячэбных устаноў і іншых.

Ён звярнуў увагу на тое, што кожны год на ахову здароўя выдзяляюцца значныя сродкі. Так, у 2014 годзе іх аб’ём склаў каля 6 працэнтаў ад ВУП. Усё гэта дало магчымасць у бягучай пяцігодцы ўвесці ў эксплуатацыю больш за 130 аб’ектаў для медыцынскай галіны.

Па матэрыялах БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *