Абласной газеце 1 лiстапада спаўняецца 65 гадоў

Культура

Абласная газета «Мінская праўда» заснавана 1 лістапада 1950 года пастановай Бюро ЦК КПБ як орган Мінскага абкама і гаркама КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў працаўнікоў. Спачатку «Мінская праўда» выходзіла на беларускай мове, з 1990 г. – на беларускай і рускай.

З першых нумароў «Мінская праўда» заявіла пра сябе як удумлівае, сур’ёзнае выданне. За ўсебаковае і глыбокае асвятленне праблем эканомікі, арганізацыі працоўнага спаборніцтва ў калектывах прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэдакцыя газеты «Мінская праўда» ў 1977 стала ўдзельніцай ВДНГ СССР. Двойчы за плённую працу па маральным выхаванні насельніцтва, мабілізацыі яго на рашэнне задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва яна ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

«Мінская праўда» неаднаразова прызнавалася пераможцам у розных творчых рэспубліканскіх конкурсах. Да 50-годдзя абласной газеце ўручана Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2004 годзе «Мінская праўда» стала пераможцам міжнароднага журналісцкага конкурсу, праводзімага ў рамках фэсту «Вера. Надзея. Любоў», а ў 2005-м была названа лаўрэатам I Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі ў намінацыі «Лепшая абласная газета» і ўзнагароджана знакам «Залатая літара».



Добавить комментарий