Рэгiянальныя навiны ад члена Саюза журналістаў Беларусі Наталлі ШТЭЙНЕР

Общество

Тэл. 55679                             Velcom 3933728 

ХII абласны фестываль-конкурс “Напеў зямлі маёй” прайшоў у Мар’інай Горцы. У ім бралі ўдзел 28 разнажанравых калектываў Міншчыны з найменнямі “народны” і “ўзорны”.

Узорны фальклорны гурт “Вянок” (спадарожнік самага знакамітага нашага калектыву – “Гасцінец”) Ракаўскага цэнтра народнай творчасці заняў у абласным конкурсе першае месца. Юныя выканаўцы вынеслі на суд аўтарытэтнага журы аўтарскі твор свайго кіраўніка Лізаветы Пятроўскай – фальклорную замалёўку “Скачам, гуляем – дожджык выклікаем!”. Падарункам пераможцам стаў камплект гукаўзмацняльнай апаратуры.

 

Напярэдадні 145-х угодкаў з дня нараджэння нашага земляка, знакамітага мастака Фердынанда Рушчыца на могілках, дзе пахаваны мастак, і на месцы былой сядзібы з’явіліся заламініраваныя ахоўныя дошкі.

Неўзабаве будзе ўстаноўлена яшчэ адна, металічная, якая сведчыць, што рэшткі былой сядзібы мастака Ф. Рушчыца з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь і ахоўваюцца законам. Заказчыкам ахоўных дошак з’яўляецца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

 

Завяршыўся першы этап Рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па вучэбных прадметах.

14, 21 і 28 лістапада адбудзецца другі этап – раённы. Сёлета іспыты па вучэбных прадметах вырашана праводзіць на базе гімназіі № 1 г. Валожына.

 

раённы конкурс чытальнікаў паэзіі “Крэсы-2015” імя Адама Міцкевіча прайшоў у камернай зале Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў. У конкурсе выразнага чытання прынялі ўдзел 38 дэкламатараў у трох узроставых групах. Журы ўзначальваў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. М. Адамовіч, які адкрыў конкурс вітальнымі словамі. 

У малодшай групе (да 12 гадоў) першае месца заняў вучань Івянецкай СШ Павел Дзеніс, другое і трэцяе – Лізавета Рэут з СШ № 1 райцэнтра і Вікторыя Крымоўская з Багданаўскай СШ. У другой падрупе (12-16 гадоў) лепшым быў член гуртка “Юны паланіст” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Уладзіслаў Іваноўскі, другое месца прысуджана Лізавеце Шапуцька з СШ № 1, трэцяе падзялілі выхаванка гуртка “Юны паланіст” Кацярына Азарэвіч і Маргарыта Трамбіцкая з Ракаўскай СШ. У старэйшай падгрупе перамагла Настасся Сафонава з Валожына, другое і трэцяе месцы прысуджаны яе равесніцам з райцэнтра Дар’і Барахоўскай і Вераніцы Фясюн. Па-за конкурсам выступіла аматарка польскай паэзіі з Вішнева Леакадзія Якубель. Арганізатары конкурсу выказалі пажаданне, каб у наступным годзе было больш удзельнікаў сталага ўзросту, што зрабіла б яго не толькі больш масавым, але і цікавым для гараджан. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны Дыпломамі раённага аддзела грамадскай арганізацыі “Польска Мацеж Школьна” і падарункамі.

На наступны дзень у Мінску на базе абласнога ліцэя праводзіўся абласны конкурс чытальнікаў. Павел Дзеніс з Івянца атрымаў Дыплом другой ступені.

 

Восем хлопчыкаў і восем дзяўчынак, вучні 3-4 класаў, з нашага раёна выступілі на занальных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда”, якія праходзілі ў Маладзечне. У іх прымалі ўдзел каманды пяці раёнаў. За каманду нашага выступалі 6 вучняў гімназіі.

Юныя аматары спорту павінны былі прабегчы дыстанцыю 30 метраў, крос – 500 метраў, вызначыць лепшага ў кіданні мяча з месца і скокнуць у даўжыню з месца. Лепшы вынік паказала вучаніца 4 “Б” класа гімназіі Лізавета Сучкевіч (настаўнік фізічнай культуры А. П. Кавяза) і заняла першае месца. Дзяўчынка трапіла ў зборную каманду Мінскай вобласці, куды ўвайшлі па 15 лепшых хлопчыкаў і дзяўчынак. Дарэчы, на раённых спаборніцтвах у Лізаветы быў толькі чацвёрты вынік.



Добавить комментарий