Быў паляўнiчы, стаў браканьер…

Закон и порядок

10 кастрычніка 2015 года на тэрыторыі егерскага абхода № 5 каля вёскі Агароднікі прагрымелі выстралы. Здавалася б, усё нармальна – ды толькі ў месцы гэтым паляванне забаронена…

Каб устанавіць асобу вінаватага, спатрэбіліся два дні. Пакінутыя “сляды” вывелі спецыялістаў на жыхара вёскі Уша Маладзечанскага раёна К. І. Джакелі. А палове другой гадзіны дня мужчына пры дапамозе незарэгістраванай у органах унутраных спраў паляўнічай двухстволкі маркі ТОЗ-34 № 80, зараджанай двума начыненымі карцеччу патронамі 28 калібру, ажыццявіў паляванне без спецыяльнай пуцёўкі на здабычу жывёлы і без дазволу органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі, да таго ж яшчэ і ў месцы, дзе паляваць нельга. Адным словам, збраканьерыў.

Сваімі дзеяннямі К. І. Джакелі парушыў абзац 2,3 пункта 110, пункт 122, 123, абзац 1, 3 пункта 129 часткі 9 «Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання», зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 08.12.2005 № 580 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.12.2013 № 551).

Канфіскавана і здадзена ў Валожынскі РАУС незарэгістраванае паляўнічае ружжо ТОЗ-34 № 80, 4 карцечныя патроны.

Не стала нечаканасцю для браканьера і канфіскацыя дзяржаўнага пасведчання на права палявання. На парушальніка складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 1 арт. 15.37 КОАП Рэспублікі Беларусь.

А. ЗАПАСНІК,

начальнік Маладзечанскай

міжраённай інспекцыі



Добавить комментарий