Спадчына славутага Рушчыца

Культура

 Фердынанд Рушчыц (10 снежня 1870, маёнтак Багданава Ашмянскага павета (зараз Валожынскі р-н) — 29 кастрычніка 1936, маёнтак Багданава) – беларускі і польскі мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог.

Продкі Рушчыцаў – беларуская праваслаўная шляхта, якая ў час росквіту Рэчы Паспалітай прыняла каталіцтва. У пачатку XVI ст. яны валодалі маёнткам Кодзень, які ў 1511 г. прадалі Сапегам. У XVII ст. яны пераязджаюць у маёнтак Збярэгі на Мухаўцы, а ў 1568 г. мяняюць Збярэгі на Макраны, за 50 км ад Кобрына. У Кобрынскім павеце продкі Рушчыца жылі аж да канца XVIII ст. У 1836 г. дзед будучага мастака, адвакат, якога звалі таксама Фердынанд, набыў з аўкцыёну маёнтак Багданаў недалёка ад Валожына, які і стаў больш чым на сто год радавым гняздом Рушчыцаў.

Пасля смерці дзеда Багданаў дастаўся ў спадчыну сярэдняму сыну Эдварду і яго жонцы Альбіне (Альвіна Мунх – датчанка па паходжанні). Эдвард і Альбіна мелі чатырох дачок і адзінага сына Фердынанда – будучага мастака.

 

Дзяцінства і вучнёўства

Фердынанд Рушчыц нарадзіўся 10 снежня 1870 г. Дзяцінства і юнацтва мастака прайшлі ў Мінску, дзе бацька працаваў чыноўнікам на Лібава-Роменскай чыгунцы. У 1883 г. 13-гадовы Фердынанд паступае ў мінскую класічную гімназію, якую заканчвае ў 1890 г. з залатым медалём. Тут жа ён сустракае выкладчыка Кузьму Якаўлевіча Ермакова, выхаванца Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, у якога і атрымлівае першыя навыкі ў выяўленчым мастацтве і аб якім пасля будзе ўспамінаць удзячна праз усё жыццё.

Але бацька будучага мастака не ўхваляў захапленне сына, і, слухаючы бацькавай парады, увосень 1890 г. Фердынанд поступае на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе старанна вучыцца на працягу двух гадоў. У 1891 г. ён падаў прашэнне ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў аб залічэнні яго вольнаслухачом на аддзяленне жывапісу. Праз год Рушчыц стаў акадэмістам. Спачатку ён займаўся ў майстэрні І. Шышкіна, а потым, калі Шышкін адышоў з Акадэміі, у А. Куінджы, вакол якога сабралася ў той час група таленавітых вучняў: А. Рылоў, М. Рэрых, В. Пурвіт, К. Врублеўскі. Першыя жывапісныя спробы Рушчыца заўважыў і высока ацаніў І. Рэпін. Падчас навучання некалькі разоў здзяйсняў мастакоўскія вандроўкі ў Крым і Прыбалтыку, наведаў выспы Руга і Барнгольм.

Інфармацыя ўзята з сайта

http://spadczyna.com/

(Працяг чытайце тут)



Добавить комментарий