ТЭЛЕФОН міліцыі – 102

Закон и порядок

НАПАМІН АБ ВАЙНЕ

18 кастрычніка на тэлефон прамой сувязі аператыўна-дзяжурнай службы паступіла паведамленне ад жыхара г. п. Івянец Р. аб тым, што падчас правядзення сельскагаспадарчых работ на прысядзібным участку дачнага дома ў вёсцы Курдуны знайшоў 43 патроны калібру 7,62 мм часоў Вялікай Айчыннай вайны.

 

НЕЧАКАНАЯ АДПЛАТА

У час адпрацоўкі адміністрацыйных участкаў Пяршайскага і Івянецкага сельсаветаў выяўлены факты захоўвання спіртаўтрымліваючай вадкасці ў прыватным сектары. У адным з дамоў знойдзены 18 бутэлек гарэлкі “Белая Русь” без акцызных марак. На гаспадароў ускладзены адміністрацыйныя пакаранні, спіртаўтрымліваючая вадкасць канфіскавана.

 

ВІНАВАТЫ СВАІМ ДЗЕЦЯМ

Узбуджаны крымінальныя справы паскоранай вытворчасці супраць жыхароў Валожына С. і Д., якія ўхіляюцца ад выплаты па судовых пастановах сродкаў на ўтрыманне сваіх непаўналетніх дзяцей. Мужчыны нідзе не працуюць і ніякіх мер для працаўладкавання не прымаюць. У выніку запазычанасць С. на кастрычнік склала больш за 53 мільёны рублёў, а Д. – каля 20 мільёнаў рублёў. У гэтай кампаніі аказалася і жанчына з адной з вёсак раёна, якая таксама нідзе не працуе. Запазычанасць па аліментах у А. складае больш за 25 мільёнаў рублёў.

 

ЗАХАЦЕЎ ЛЁГКІХ ГРОШАЙ

З аўтамабіля жыхара вёскі Выганічы нідзе не працуючы Я. выкраў грошы. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення 8 кастрычніка каля 23.00 ён разбіў аконнае шкло правай дзверцы машыны і з партманета выкраў грашовыя сродкі ў доларах ЗША і беларускіх рублях, чым прычыніў шкоду больш як на 3270 тысяч беларускіх рублей.

 

ТРАГІЧНЫ ВЫНІК ПАЕЗДКІ

Жыхарка горада Гродна С. учыніла наезд на К., жыхара вёскі Рум. Жанчына на аўтамабілі “Volvo ХС90” у цёмны час сутак рухалася ў напрамку Гродна. На 85 км аўтадарогі Мінск-Гродна пры сустрэчным раз’ездзе з другім аўтамабілем наехала на пешахода. Ён рухаўся ў спадарожным напрамку па праезнай частцы дарогі і каціў веласіпед, які ззаду быў абазначаны катафотам чырвонага колеру. На адзенні святлоадбівальныя элементы адсутнічалі. Пешаход ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы ДТЗ.

 

ПАКАТАЎСЯ

Работнік ААТ “Лоск” Г., 1994 года нараджэння, жыхар вёскі Забрэззе, украў у гаспадарцы трактар “Беларус 821”. Неаднаразова судзімы мужчына ў вячэрні час вырашыў пакатацца на гэтым відзе транспарту. Ён прабраўся ў кабіну трактара, які знаходзіўся на тэрыторыі аднаго з прысядзібных участкаў вёскі “Забрэззе”, скарыстаўся кнопкай запальвання, запусціў рухавік і паехаў. На вуліцы Савецкай гэтага населенага пункта ён спыніўся, пасля чаго сам паведаміў у аддзел РАУС аб учыненым. Узбуджана крымінальная справа.

 

ПАКВАПІЛІСЯ НА… КІСЛАРОД

Праваахоўнікі займаюцца справай крадзяжу з прылеглай да гаспадарчай пабудовы тэрыторыі ў двары дома па вуліцы Набярэжнай райцэнтра напоўненага кіслароднага балона. Невядомая асоба ў перыяд з 15 па 19 кастрычніка пранікла на прыватную тэрыторыю і прычыніла ўрон гаспадару больш за паўтара мільёна рублёў.

Матэрыял да друку

па міліцэйскіх зводках падрыхтавала

Анжэла РАДЫНА



Добавить комментарий