Беларусь: падзеі і факты

Официально

Беларускі бок шчыра зацікаўлены ва ўстанаўленні міру і стабільнасці ў рэгіёне, заявіў міністр замежных спраў Беларусі ў інтэрв’ю газеце «Коммерсантъ».

Адказваючы на пытанне, якое датычыцца ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту, Уладзімір Макей адзначыў: «Мы ніколі не стараліся падыграць якому-небудзь боку ва ўрон іншаму боку. Мы шчыра зацікаўлены ў тым, каб у нашым рэгіёне ўсталяваліся мір і стабільнасць, але не ва ўрон нашым адносінам з Расіяй. Як бы банальна гэта ні гучала, тры брацкія народы стагоддзямі жылі разам. І сёння нам балюча назіраць гэту вялізную напружанасць, якая існуе ў нашым рэгіёне, у тым ліку паміж двума брацкімі народамі. І калі два браты сварацца, павінен быць нехта трэці, хто змог бы прыкласці намаганні для іх прымянення. Тут мы сапраўды не проста адыгрываем ролю пасрэдніка, але спрабуем зрабіць усё магчымае, каб народ Украіны, у тым ліку ў Данбасе, жыў мірна».

Таксама міністр заявіў, што Еўрасаюз для Беларусі — гэта другі пасля Расіі гандлёва-эканамічны партнёр. Акрамя таго, Уладзімір Макей канстатаваў: «З цягам часу ў Еўрасаюзе зразумелі, што Беларусь — гэта не марыянетка ў чыіх-небудзь руках, а незалежная дзяржава, якая праводзіць самастойную палітыку зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў. Вядома, збег абставін таксама дапамог Еўрасаюзу ўсвядоміць матывы, якімі кіруецца Беларусь пры прыняцці якіх-небудзь знешне- і ўнутрыпалітычных рашэнняў».

Уладзімір Макей адказаў і на пытанне адносна сітуацыі ў Сірыі. У прыватнасці, ён заявіў, што Беларусь падтрымлівае дзеянні Расіі ў гэтай блізкаўсходняй краіне. Пры гэтым ён адзначыў, што беларускі бок заўсёды выступаў за тое, каб сітуацыя ў Сірыі была нармалізавана шляхам арганізацыі ўнутрыпалітычнага дыялогу з удзелам дзеючага прэзідэнта Башара Асада.

 

 

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў яшчэ раз выказаў удзячнасць Беларусі за садзейнічанне па ўрэгуляванні ўнутрыўкраінскага канфлікту. Увагу на міратворчых намаганнях Беларусі ён акцэнтаваў на брыфінгу па выніках праведзенага ў Маскве сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі.

Сяргей Лаўроў паведаміў, што на праведзеных перад пасяджэннем двухбаковых перагаворах абмяркоўваліся міжнародныя праблемы, у тым ліку сітуацыя ва Украіне. «Мы пацвярджаем удзячнасць Мінску, дзе бакі канфлікту змаглі дамовіцца і дзе прадаўжаюцца сустрэчы кантактнай групы і рабочых падгруп, — адзначыў кіраўнік МЗС Расіі. — Мы ўдзячны за выдатную арганізацыю перагаворнага працэсу і намаганні з боку Беларусі па ўрэгуляванні канфлікту».

 

 

Умацаванне супрацоўніцтва з Беларуссю ўваходзіць у лік безумоўных знешнепалітычных прыярытэтаў Расіі. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў у Маскве на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі.

Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што Беларусь з’яўляецца нязменным саюзнікам і стратэгічным партнёрам Расіі. Ён паведаміў, што на пасяджэнні плануецца зацвердзіць праграму ўзгодненых знешнепалітычных дзеянняў Беларусі і Расіі на 2016-2017 гады, падвесці вынікі выканання аналагічнай праграмы ў 2014-2015 гадах.

Сярод пытанняў парадку дня пасяджэння расійскі міністр вылучыў таксама перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Расіі на пляцоўцы ААН. «Наша ўзаемадзеянне ў ААН характарызуецца практычным супадзеннем пазіцый па ўсіх актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня», — сказаў ён. Сяргей Лаўроў выказаў удзячнасць беларускаму боку за падтрымку на міжнароднай арэне і надзею на далейшае цеснае ўзаемадзеянне дзвюх краін.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий