СВЕТ ДЛЯ ТАЦЦЯНЫ – ЗАЙМАЛЬНАЯ ЗАДАЧА

Общество

    Спакон вякоў людзі шукаюць шчасце. І, мабыць, кожны яго знаходзіць, але часта прымае за дробную манету, не ўмеючы своечасова спыніцца, агледзецца і зразумець, што шчасце ўжо побач. Жанчына, пра якую я хачу расказаць, знайшла сваю шчаслівую падкову з дзвюма пачаткамі – СЯМ’Я-ПРАЦА. І старанна яе беражэ.

    У дзяцінстве Таццяна Варановіч паспела правучыцца ва ўсіх гуртках пры колішнім Доме піянераў, з сябрамі арганізоўвала гульні ў футбол, у хакей на залітым у двары катку, была актыўным цімураўцам. Мабыць, таму ў былой Валожынскай школе-інтэрнаце, дзе раней працавала настаўнікам-дэфектолагам, і цяпер – у гарадскім дзіцячым садку № 3 «Пралеска» Таццяна Ціханаўна адрозніваецца ініцыятывай. Яна дапамагае ставіць музыкальна-тэатральныя казкі, удзельнічае ў падрыхтоўцы святочных мерапрыемстваў, дапамагае выпускаць дзетсадаўскую газету “Кроха” і афармляць стэнды. Усе дэкаратыўныя аб’екты, якія ўпрыгожваюць тэрыторыю садка, размаляваныя ўмелай рукой Таццяны Ціханаўны.

Алена ПАШКЕВІЧ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий