Запрашаюць кiрмашы!

Общество

Паважаныя жыхары і госці горада Валожына і Валожынскага раёна!

Сардэчна запрашаем у суботу 31 кастрычніка 2015 г. на плошчу г. Валожына. Восеньскі кірмаш будзе арганізаваны з удзелам прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі, фермерскіх гаспадарак раёна, арганізацый гандлю і грамадскага харчавання, прамысловай вытворчасці, бытавога абслугоўвання і іншых.

Кірмаш выхаднога дня парадуе вас даступнымі цэнамі на наступную прадукцыю: бульба, агародніна, садавіна, мяса ў разруб, жывая рыба, мёд, кандытарскія і кулінарныя вырабы і інш., а таксама канцэртнай праграмай калектываў мастацкай самадзейнасці раёна.

 Акрамя таго, у сувязі з правядзеннем кірмашу ва ўнівермагу г. Валожына пройдзе «Адзіны дзень скідак».

 Чакаем Вас за пакупкамі з добрым настроем!



Добавить комментарий