У школах раёна ідуць восеньскія канікулы

Молодежный курьер

 У школах раёна зараз ідуць восеньскія канікулы. А ў дзіцячых садках па-ранейшаму не сціхае вясёлая гамонка. Кожны дзень тут бурліць захапляльны творчы працэс. Маленькія гарэзы восенню для ўвасаблення ў жыццё сваіх мастацкіх ідэй часцей аддаюць перавагу не алоўкам, фарбам і эластычнаму пластыліну. Напрыклад, 4-5-гадовыя Арсеній ГАСПАРЭВІЧ, Ліза БЫЧКОЎСКАЯ і Ягор ЖАМОЗДЗІК з валожынскага садка № 6 “Вясёлы вулей” выкарыстоўваюць у творчасці прыродны матэрыял. З яркага апалага лісця, шышак, арэхаў, жалудоў, галінак, нават садавіны і агародніны дашкольнікі ствараюць дзіўныя кампазіцыі.

Фота Алены ПАШКЕВІЧ

Добавить комментарий