Літаратурная старонка

Культура

Міхась Курыла

Гукалі

гусі

лета

На кінутым пакосе –

Чырвонаю манетай

Упала з высяў восень.

Яна якраз паспела

Апошняй вішняй спелай,

Стажкамі сенажаці,

Што ўздоўж шашы ляжаць;

Лістоты пазалотай

І першым умалотам,

Імжачкай над балотам –

Рабіны дзе гараць…

Гукалі

гусі

лета,

Вятры іх крык разносяць.

На кінуты палетак

Упала з высяў восень…

 

* * *

Халодных промняў вузел

Сцяў верхавіны сосен…

І мы таксама мусім

Перасяліцца ў восень.

 

Дажджы нас пераймаюць,

Цямнее ліст апалы.

І птушкі пакідаюць

Прастор палёў, прагалы.

 

І думаць неахвота,

Што час і наш калісьці,

Спавіты пазалотай, —

Апалым стане лісцем…

 

Там

 

Там, дзе нас даверлівасць вадзіла,

Бераг апусцеў без рыбакоў.

І апалым лісцем, нібы пылам,

Сцежкі зацярушаны вакол.

 

Ад самоты больш нідзе не дзецца,

Валуны прамоклі ля вады.

Над травой пажухлай, над азерцам –

Восені прыпозненай сляды.

 

І пакуль дажджліва на планеце,

Будзе час – нібы касцёр – чадзіць…

І ў прасторы дрэвы голым веццем

Будуць промні выраю лавіць.

 

 

 

 

 

Марыя Шакун

 

 

Осень

 

Замелькали листья, падая с деревьев,

Разноцветные, как будто мотыльки,

И летят, садятся на родную землю,

Падают бесшумно средь реки.

 

И земля оделась в желтые наряды,

Стало так красиво, празднично вокруг.

Как же листопаду мы с тобою рады!

Встретимся сегодня, мой хороший друг.

 

Мы пройдем с тобою по коврам пушистым,

Что природа бросила под ноги и нам.

И шуршат, и что-то тихо шепчут листья

В такт неторопливым, медленным шагам.

 

Это наша осень. Мы в нее вступили,

Есть о чем подумать, просто помолчать…

Все, что не успели и не завершили,

Есть еще возможность нам и наверстать.

 

 

 

 

Ты пазваніў нечакана –

Сяброўскі званок звычайны,

Але неяк раптам стала

Так цёпла і хораша мне,

Што ёсць на зямлі-зямельцы

Адно прыгожае сэрца,

А ў сэрцы тым трошкі месца

Пакінута і для мяне.

 

 

 

 

Валянціна Гіруць-Русакевіч

 

Зноўку золатам аздобіла

Восень матухну-прыроду.

Ах, якая ж яна добрая,

Калі маладзіцай моднай,

Ці-то гаспадыняй спраўнаю

Ходзіць па палях і лесе

І ўсіх нас гэтак радуе

Шчодра-ўраджайнай песняй.

 

Жыццёвы карагод

 

А дні мае так спешна карагодзяць:

То веснімі пялёсткамі пяшчоты,

То восені стракатым яркім лісцем…

І, падуладна часу і прыродзе,

Закружаць белыя сняжынкі потым.

І ўжо не будзе, як было калісьці…

 

Вясновых красак водарам дурманным

Мае гады-дзянёчкі не заквецяць –

Даўно ўжо адцвілі яны, апалі…

І цепліцца ў душы маёй жаданне:

У бабіным бы затрымацца леце,

У залацінках восені найдалей…

 

* * *

Калі раптам не збыліся мары

(Не ўсе ж збываюцца яны),

Ты не дай жыццёвым злым пажарам

Спапяліць прасветленыя сны.

 

 

 

 

Кацярына Роўда (Стасяловіч)

 

Валожыншчына! Мілая старонка!

Душы маёй часцінка, любы край!

К табе бягу я ветру наўздагонку…

Я вельмі хутка буду… сустракай!

 

Мне караваю і пашан не трэба.

Не ў гэтым шчасце і не ў гэтым смак,

Хапіла б сала з лустачкаю хлеба.

Па вёсачцы б прайсціся проста так…

 

Паветрам родным удосталь пажывіцца,

Папіць святой калодзежнай вады.

І каля крыжа ціха памаліцца,

Каб убярог Усявышні ад бяды.

 

Адтуль усё: дзяцінства ўспаміны,

Маё натхненне і характар, дух…

Мая ты вёска! Любыя мясціны!

Дай Бог, каб свет у вокнах не патух!

 

* * *

У акенцы гэтым

Святло з адвячорка.

Дроў паленцы ў печы

Ціхенька трашчаць.

Хата гэтай бабкі

У вёсцы на пагорку,

Стаіць сабе ціха,

Смеху не чуваць.

 

Усе павырасталі:

І сыны, і дочкі,

Сем’ямі сваімі

У гарадах жывуць.

А яна штовечар

Праглядае вочкі:

“Можа, хто прыедзе?..

Можа, забягуць?..”

 

Моліцца да Бога

І глядзіць у акенца…

А ў суботу зноўку

Выпеча пірог.

Ды зашчыміць жалем

Той матулі сэрца,

Што яе наведаць

Зноў ніхто не змог.

 

Усё роўна любіць,

Злосці не трымае,

Хоць бязмерна крыўдна

І душа баліць.

Маці сваіх дзетак

Кожны дзень чакае.

Ды закрыта брамка…

Тэлефон маўчыць…

 

 

 

 

 

Аляксей Пінчук

 

 

Осенние листья

 

Закончилось теплое звонкое лето,

Царственный трон занимает осень.

Знойная, жаркая песня спета,

И природа прохлады просит.

 

Отражая лучики света,

В танце красивом листья кружат.

Жаль только, что надежды нету

У тех, что уже на земле лежат…

 

Но не напрасно они упали,

А чтобы питать деревья весною,

Чтоб продолжали кроны их далее

Летом шуметь зеленой листвою.

 

 

 

 

 

 

Людміла Садоўская

 

Восень

 

Восеньскі ветрык лятае між вецця,

Ціха скідае-страсае лісты,

З імі гуляе і, быццам у танцы,

Кружыць іх, кружыць пад сумны матыў.

 

Яркімі фарбамі падае лісце

І засцілае зямлю дываном.

Восень, ах, восень, ты – чараўніца,

Гэткая светлая сонечным днём!

 

Ты – і натхненне душы, ты – і радасць,

Казка, надзея мая і любоў,

Ты непаўторная, лепшая самая,

Ты – чараўніца, — прызнаюся зноў.

 

Клен

 

Клен весь желтый стоит за окном,

Это осень наряд ему сшила,

Солнца цвет предпочла потому,

Что она его очень любила.

 

И от этой безмерной любви

Клен стал ярче, богаче и краше.

И чему удивляемся мы,

Ведь любовь – счастье жизни и нашей.

 

Так давайте друг друга любить

Улыбаться на улице чаще.

От любви станем краше и мы,

И богаче, и лучше, и ярче!

 

 

 

Аляксандр Грынкін

 

Испытания

 

Прочитаю я тебе, не скрою,

То, что я в раздумьях написал,

То, что было выстрадано мною,

Как я в жизни тяжело порой шагал.

 

Било и под ложечку, и в сердце,

По карману так же получал,

Но меня всегда спасала вера,

Вера в Бога, в светлый идеал!

 

И теперь готов поклясться на Завете,

Что нагрузки, данные судьбой,

Все же соответствовали силе –

Силе духа, движущего мной!

 

 

 

Главный принцип

 

Доброе дело зачтется

Там, где мы будем потом.

Ангел тебе улыбнется

И салютует крылом…

 

Ну а пассив не в почете

В мире контрастных теней.

Будь же всегда ты в полете

И маяком для людей.

 

 

 

 

 

 

Надзея АгІевІч

 

Бабье лето

 

Мне в окно залетают листья

С желтой липы, что под окном,

И рябины багряные кисти

На ладони горят огнем.

Теплый ветер колышет шторы,

Бабье лето в окно стучится…

У ворот наших листьев горы,

Как же это могло случиться?

Что увяло пышное лето,

Лепестки улетели с ромашек…

И лишь золото бабьего лета

Нам своими ветвями машет.

Навевает грусть журавлиную,

На полях и в лесах пасется.

Бабье лето – оно не длинное,

А на сердце след остается.

Бабье лето, ты мчись помедленней,

Не срывай листья с лип под окнами,

Нам оставь надежды последние,

Не смывай дождинками мокрыми.

 

Осень

 

Что ж ты, осень, не сказала мне ни слова,

Рыжей челкою тряхнув, умчалась снова.

Закружила так печально над полями

И умчалась вдаль куда-то с журавлями.

В синем воздухе листвою закружила

И навеки сердце мне приворожила.

Осень, осень, что ты делаешь со мною?

По тебе печаль в душе моей не скрою.

Видно, стала ты по жизни мне подругой,

Кружишь об руку со мной в житейском круге.

Нынче стали мы ровесницы с тобою,

Сядем рядышком, поплачем над судьбою…

А весной развеет ветер грусть-печали,

Чтобы больше мы с тобою не скучали.

 

Желтый лист

 

Желтый лист на воде,

Словно парус, дрожит.

Ах, как время идет –

Будто речка бежит.

Желтый лист уплывет

По реке далеко,

И опять будет мне

Нелегко, нелегко…

То мороз пробежит

Поутру на заре,

То рябина грустит

Под дождем в октябре.

Желтый лист, листопад –

Тишина, красота.

И как будто бы все

Неспроста, неспроста…

Это осень пришла

И в поля, и в сады –

Так в природе всегда –

Никакой в том беды.

Золотистых цветов

Уж не видно нигде,

Лишь один желтый лист

На воде, на воде…

 

 

 

 

Аляксандр Кулак

 

Заспявала восень

крыкам жураўліным,

Апусцелі нівы, кветкі адцвілі…

Толькі ветрык плаўна

гоніць павуцінкі

І лістоту дрэвы сцелюць па зямлі.

— Восень, восень, восень… —

закрычалі гусі.

На крыло, й — бывайце,

родныя палі…

З клёкатам у вырай

адлятаюць буслы

І туман халодны “ходзіць” па раллі.

Адцвітае восень

кветкай верасовай,

Радасці ў спевах птушак не чуваць.

Апрануўся лес зноў

у жаўцявы колер,

Пад расой халоднай

стыне сенажаць…



Добавить комментарий