Папаўненне

Общество

Нядаўна ў аддзеле ЗАГС Валожынскага райвыканкама адбылася невялікая, але прыкметная падзея. Супрацоўнікі ўстановы ўручылі пасведчанне аб нараджэнні шчасліваму бацьку Сяргею Сяргеевічу Букштуновічу.

Яго нованароджаная дачушка Паліна, якая ў той час знаходзілася са сваёй матуляй Аленай Андрэеўнай у радзільным доме, стала сотым дзіцем, што нарадзілася ў нашым горадзе ў 2015 годзе. Паліна – чаканае і пакуль адзінае дзіця ў маладой сям’і з Валожына. Бацька працуе ў Валожынскім філіяле ААТ “Белпласт”, маці да дэкрэтнага водпуску была прадаўцом у райспажыўтаварыстве. Маладыя людзі шчыра радуюцца сваім новым сацыяльным ролям, імя якім – маці і бацька. Яны робяць усё магчымае дзеля таго, каб падтрымліваць дабрабыт сваёй сям’і на належным узроўні, а таксама ў хуткім часе спадзяюцца пры падтрымцы дзяржавы вырашыць жыллёвае пытанне.

Дарэчы, у райцэнтры за такі ж перыяд 2014 года дзетак нарадзілася больш – 122. Як і раней, колькасць народжаных хлопчыкаў перавышае колькасць дзяўчынак.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий