Беларусь: падзеі і факты

Официально

 Дзяржава кампенсуе суб’ектам гаспадарання сумы штрафных санкцый, прымененых да іх у выніку неадназначнасці трактавання норм Дэкрэта ад 7 мая 2012 года нумар 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці». Такое рашэнне прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках нарады па ўдасканаленні ўмоў прадпрымальніцкай дзейнасці ў рэгіёнах.

Як растлумачыў журналістам першы віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі, асноўная калізія склалася з парадкам фарміравання статутных фондаў. «Тут шэраг суб’ектаў гаспадарання атрымалі нейкія негатыўныя вынікі», — адзначыў першы віцэ-прэм’ер. «Калізію ўстаранім, прадпрыемствы атрымаюць сатысфакцыю», — сказаў ён.

Прэзідэнт у асноўным падтрымаў усе ініцыятывы ўрада, што датычаць удасканалення норм дэкрэта нумар 6. У бліжэйшы час з улікам праведзенага абмеркавання базавыя палажэнні дакумента будуць дапрацаваны і на працягу месяца прадстаўлены кіраўніку дзяржавы.

 

 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка — Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі азнаёміўся з узорамі мадэрнізаваных узбраення і ваеннай тэхнікі 120-й асобнай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл.

Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб арганізацыйна-штатнай структуры, дыслакацыі брыгады, выкананні Дзяржаўнай праграмы па добраўпарадкаванні ваенных гарадкоў, а таксама арганізацыі заняткаў па баявой падрыхтоўцы з выкарыстаннем сучасных камп’ютарызаваных трэнажораў.

Затым Аляксандр Лукашэнка наведаў пакой баявой славы. Ён пакінуў запіс у памятнай кнізе, дзе пажадаў воінам праслаўленага злучэння быць дастойнымі светлай памяці героеў-аднапалчан. Кіраўнік дзяржавы пабываў таксама ў адной з казарм брыгады.

На вайсковым стрэльбішчы Прэзідэнту прадэманстравалі ўзоры ваеннай тэхнікі, баявой формы адзення, экіпіроўкі і стралковай зброі, якое плануецца прыняць на ўзбраенне механізаваных брыгад. Прэзідэнту былі прадэманстраваны сучасныя аптычныя сродкі айчыннай вытворчасці, якія даюць магчымасць весці стральбу ў любы час сутак без дадатковых карэкціровак.

 

 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Рачкоў сустрэўся з генеральным сакратаром Асацыяцыі егіпецкіх бізнесменаў Махамедам Юсефам.

«Ад імя Асацыяцыі Махамед Юсеф выказаў гатоўнасць да супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі і прасоўванню беларускай прадукцыі на егіпецкім рынку», — у прыватнасці адзначылі ў Міністэрстве замежных спраў. Таксама там паведамілі, што на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні пашырэння і актывізацыі кантактаў паміж дзелавымі коламі Беларусі і Егіпта, а таксама магчымага стварэння на базе Асацыяцыі беларуска-егіпецкага савета дзелавога супрацоўніцтва.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *