Ад свавольства да злачынства…

Закон и порядок

З пачатку восеньскіх канікул міліцыянеры вобласці выявілі больш за 120 адміністрацыйных правапарушэнняў, учыненых падлеткамі. Было прынята рашэнне прадоўжыць працу ва ўзмоцненым рэжыме. Да 2 лістапада масава правяраліся месцы адпачынку моладзі.

Гэта прадыктавана жыццёвай неабходнасцю: больш чым на 80% узрасла колькасць злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў сярод непаўналетніх. Узрасла і колькасць хуліганстваў, учыненых падлеткамі. Асаблівая ўвага надавалася выяўленню дзяцей і падлеткаў, якія знаходзіліся ў грамадскіх месцах без суправаджэння дарослых. З пачатку года на Міншчыне зарэгістравана ўжо больш за 500 падобных фактаў. Як правіла, непаўналетніх выводзілі з вуліц ці начных культурна-забаўляльных устаноў у стане ап’янення. За любое здзейсненае падлеткам правапарушэнне, нават нязначнае (курэнне ў забароненым месцы, адсутнасць флікера і інш.), неадкладна разглядаецца пытанне аб пастаноўцы правапарушальніка на ўлік у органы ўнутраных спраў.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў пастаянна праводзяць прафілактычную работу з гаспадарамі забаўляльных устаноў, дзе ладзяцца начныя мерапрыемствы, нагадваюць аб адказнасці за допуск пасля 22.00 у клубы непаўналетніх. З пачатку года на Міншчыне за падобнае правапарушэнне аштрафаваны 65 дырэктараў клубаў.

Аляксандр ДАНІЛЬЧАНКА



Добавить комментарий