Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Общество

Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

7 лістапада з’яўляецца значнай гістарычнай датай для многіх народаў свету. Рэвалюцыя 1917 года змяніла ход гісторыі, дала накірунак будаўніцтву новага грамадства. Безумоўна, дзякуючы тым падзеям, беларускі народ атрымаў рэальную магчымасць для фарміравання сваёй дзяржаўнасці. Прысутнасць у святочным календары нашай краіны даты 7 лістапада – гэта даніна павагі сучаснага грамадства гістарычнай памяці народа. Гэта дзень, калі мы ўспамінаем поспехі Беларускай Савецкай сацыялістычнай рэспублікі, без якіх былі б немагчымымі сённяшнія дасягненні нашай Радзімы.

Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у працы на карысць нашага раёна і дзяржавы.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий