На кiрмашы ўсе тавары харашы

Общество

Вялікі восеньскі кірмаш прайшоў у мінулую суботу на плошчы Свабоды райцэнтра.

Найбольшую выручку ад продажу тавараў – 26 мільёнаў рублёў – атрымала райспажыўтаварыства. Яно і не дзіўна: свежае мяса карысталася вялікім попытам. А набыць можна было свініну, ялавічыну, трусяціну. Тры сельгаспрадпрыемствы раёна – КСУП “Падбярэззе”, КСУП “Сугвазды-агра” і ААТ “Агра-Дубінское” – прывезлі на кірмаш бульбу, зерне і мёд. Салодкі тавар прапанаваў мясцовы лясгас. Агароднінай і садавіной пакупнікоў забяспечвалі сялянскія гаспадаркі “Сілін” і “Дзіўны сад”. Прадукцыю ўласнай вытворчасці прадавалі Валожынскі філіял ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” і РКБА. Жывую рыбу прывезла гаспадарка “Грыцава” Маладзечанскага раёна.

Пагандляваць да нас прыехалі рамеснікі ажно з Навагрудка і Віцебскай вобласці: яны прапаноўвалі вырабы з бісеру, дрэва, саломапляценне, вязаныя рэчы. Хлеб дамашняй выпечкі прывезлі жыхары сталіцы, якія маюць дачу ў адной з вёсак Івянецкага сельсавета. У іх можна было набыць і цікавыя ганчарныя вырабы.

Алена ЗАЛЕСКАЯ



Добавить комментарий