Спадчына славутага Рушчыца

Культура

10 снежня спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца – мастака, графіка, тэатральнага дэкаратара і педагога.

  (Працяг. Пачатак у № 82)

 Творчы шлях. 4 лістапада 1897 г. Рушчыц скончыў акадэмію і атрымаў званне мастака. У якасці дыпломных прац ён выставіў тры вялікія карціны – “Вячэрняя зорка”, “Трытоны” і “Вясна”. Апошнюю набыў для сваёй вядомай калекцыі Павел Траццякоў. Праз некалькі месяцаў, у 1898 г., на веснавой выставе ў акадэміі маскоўскі калекцыянер і мецэнат Сава Марозаў набыў карціну Рушчыца “Зімовы млын”, што дазволіла маладому мастаку здзейсніць доўгае падарожжа па Заходняй Еўропе з мэтай удасканалення свайго мастацтва. За два месяцы ён разам з Куінджы ды іншымі яго вучнямі наведаў Берлін, Дрэздэн, Кёльн, Парыж, Брусель, Мілан, Верону, Венецыю, Вену.

Па вяртанні ён на працяглы час асеў у Багданаве, зрэдку робячы паездкі па Беларусі і Расіі. Багданаў пасля шматгадовага заняпаду пачаў набываць свой былы выгляд. У большай ступені гэта было заслугай бацькі мастака, які посля выхаду ў адстаўку пасяліўся ў радавым маёнтку і пачаў прыводзіць яго ў парадак. У гэтыя гады Ф. Рушчыц стварыў самыя лепшыя свае творы «Зямля» (1898), «У свет» (1901), «Стары млын» (1899), «Эмігранты» (1902) і іншыя.

Зямля 1898. Нацыянальны музей варшава
Зямля 1898. Нацыянальны музей варшава

Карціны Рушчыца экспанаваліся на выставах у Пецярбургу і Варшаве. Яны прынеслі мастаку славу цудоўнага каларыста і рысавальшчыка, хоць некаторыя з яго твораў прымаліся і неадназначна. Так, напрыклад, адно з самых вядомых палотнаў Рушчыца «Зямля» (1989) вызвала негатыўную рэакцыю ў Пецярбургу.

У 1904 г. Ф. Рушчыц быў запрошаны на пасаду прафесара жывапісу ў Варшаўскую школу мастацтваў, дзе працаваў да 1906 г. У 1907 г. рада Кракаўскай мастацкай акадэміі прапанавала яму заняць вакансію загадчыка кафедры пейзажнага жывапісу, і Рушчыц пераязджае ў Кракаў. Аднак інтрыгі ў акадэміі і разлад сярод кракаўскіх мастакоў адрываюць Рушчыца ад творчай працы, і ўрэшце ў 1908 г. ён адмаўляецца ад пасады і прымае рашэнне аб ад’ездзе з Кракава ў Вільню, каб па меры сваіх сіл “служыць справе пад’ёму мастацкай культуры гэтай часткі краю”.

У 1910 г. у Вільні памірае бацька мастака, Эдвард Рушчыц. Яго смерць усклала на мастака новыя абавязкі, звязаныя з апекай гаспадаркі ў Багданаве.

 

Інфармацыя ўзята з сайта

http://spadczyna.com/

(Працяг будзе) 

(Працяг чытайце тут)



Добавить комментарий