Паважаныя працаўнікі аграрнага сектара Валожыншчыны!

Общество

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Праца на зямлі спрадвеку карысталася асаблівай павагай. Сапраўдных вынікаў можа дасягнуць толькі той, хто любіць сваю справу ўсёй душой і кожны дзень працуе ад золку да змяркання. Менавіта такімі людзьмі ганарыцца аграпрамысловы комплекс раёна, а багаты ўраджай яшчэ раз пераконвае ў правільнасці абранага шляху.

Радуе тое, што працаўнікі Валожыншчыны любяць родную зямлю, жадаюць і сапраўды ўмеюць працаваць, зберагаючы лепшыя традыцыі пакаленняў, праяўляючы ініцыятыву і прадпрымальнасць.

Аснова будучых поспехаў – гэта не толькі сучасная матэрыяльна-тэхнічная база, але і зладжаная работа кіраўнікоў і спецыялістаў, механізатараў і жывёлаводаў, фермераў і іншых земляробаў.

Завершана жніво 2015 года, і час падвесці вынікі працы на хлебнай ніве, аддаць даніну павагі ўсім, хто прымаў удзел ва ўборцы ўраджаю. Заўтра ў аграгарадку Бабровічы мы будзем гасцінна сустракаць лепшых працаўнікоў нашага раёна. Уменне шанаваць і ганарыцца сваімі людзьмі, іх дасягненнямі – гэта крок у паспяховы заўтрашні дзень.

Нізкі паклон і ўдзячнасць усім работнікам і ветэранам працы аграпрамысловага комплексу за адданасць сваёй справе. Жадаем вам і вашым сем’ям добрага здароўя, шчасця і новых працоўных дасягненняў!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий