У пятніцу 13 лістапада ў Вілейцы пройдуць абласныя “Дажынкі-2015”.

Общество

 На гэтым маштабным свяце адбудзецца цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Міншчыны. Свае выставы на фестывалі-кірмашы прадставяць усе рэгіёны сталічнай вобласці. Запланавана выстава сельгаспрадукцыі, дэманстрацыя рэтрааўтамабіляў, а таксама выступленні творчых калектываў і выканаўцаў Міншчыны. Сваім канцэртам парадуе гледачоў Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята». Адбудуцца акцыя «Шлях да хлеба» і маладзёжны флэшмоб, іншыя святочныя мерапрыемствы.



Добавить комментарий