Каб на нашым стале заўсёды ўдосталь хапала малака і сыроў

Общество

Аб тым, каб на нашым стале заўсёды ўдосталь хапала і малака, і сыроў, і масла, нямала клапоціцца калектыў Валожынскага філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны філіял”. “Малочку” з валожынскай прапіскай ведаюць і любяць не толькі ў Беларусі. Зараз асноўнымі гандлёвымі партнёрамі прадпрыемства з’яўляюцца расіяне, куды пастаўляецца больш за 70 працэнтаў прадукцыі. Канкурэнцыю ім усё актыўней спрабуюць скласці кітайцы. А гэта яскрава гаворыць аб высокай якасці, якую ў значнай ступені забяспечваюць высокакваліфікаваныя спецыялісты і сучаснае вытворчае абсталяванне. 150 тон малака гатунку экстра перапрацоўваецца за суткі толькі ў сыраварным цэху. З такой колькасці сыравіны атрымліваецца 15 тон цвёрдых і паўцвёрдых сыроў.

Вялікая ўвага ўдзяляецца і абнаўленню асартыменту. Як расказала начальнік вытворчасці Марына Каспяровіч, апошнія навінкі сыраробнага цэху – сыры “Панскі” і “Валожынскі Эліт” – сёлета прымуць удзел у конкурсе “Лепшы прадукт 2015 года”. Арыгінальная рэцэптура распрацавана валожынскімі тэхнолагамі. Такія характарыстыкі сыроў, як спажыўнасць, утрыманне бялку, смак і выгляд, адпавядаюць міжнародным стандартам.

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий