Вiзiтная картка аграгарадка Бабровiчы

Общество

Лічбы і факты

У мясцовасці размешчана 128 двароў. У прыватным сектары гаспадароў-уласнікаў утрымліваюцца 6 кароў, 1 конь, 78 свіней, 7 коз, 613 галоў птушкі, 155 трусоў, 21 пчоласям’я.

 

Лічбы і факты

На тэрыторыі аграгарадка пражываюць 7 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваюцца 29 дзяцей. Сёлета 4 маладыя пары справілі вяселле.

 

Лічбы і факты

На гэтым тыдні ў Бабровічах пачало працаваць прыватнае прадпрыемства па перапрацоўцы мяса – ААТ “Тэрамід”, гаспадаром якога з’яўляецца жыхар сталіцы. Прадпрыемства перапрацоўвае свініну, ялавічыну і кураціну. У далейшым пастаўкі прадукцыі жывёлагадоўлі будуць ажыццяўляцца не толькі ад арганізацый, але і плануецца наладзіць закуп у насельніцтва.

 

Лічбы і факты

Да паслуг насельніцтва – аддзяленне паштовай сувязі, ФАП, комплексна-прыёмны пункт, магазін райспажыўтаварыства, культурна-спартыўны цэнтр. На тэрыторыі аграгарадка размешчана СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”.

 

Лічбы і факты

Па стане на 1 студзеня 2015 года, насельніцтва аграгарадка Бабровічы складае 354 чалавекі. З іх: 208 – жыхары працаздольнага ўзросту, 76 – дзеці ва ўзросце да 16 гадоў і 70 – пенсіянеры.

Да друку падрыхтавала Алена ЗАЛЕСКАЯ



Добавить комментарий