З клопатам пра бацькоў i дзяцей

Закон и порядок

…И пока в доме детский смех,

От игрушек некуда деться,

Вы на свете счастливей всех,

Берегите, пожалуйста, детство!

У раёне – самы разгар акцыі «За бяспеку разам». Работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях наведваюць домаўладанні грамадзян, аказваюць дапамогу ў прывядзенні жылля ў пажарабяспечны стан, праводзяць тлумачальную работу ва ўстановах адукацыі. Выступаючы, яны прыводзяць прыклады пажараў, якія адбываюцца па розных прычынах, тлумачаць наступствы невыканання самых простых правіл.

Асаблівая ўвага, вядома ж, надаецца бяспецы дзяцей. Бо для кожнага чалавека самае дарагое, што ёсць на свеце, – гэта яго дзіця. Менавіта для таго, каб не страціць сэнс свайго жыцця, каб малыя ніколі не зведалі, што такое боль і пакуты, ратавальнікі асаблівую ўвагу надаюць пытанням бяспечнага асяроддзя пражывання, тлумачаць, чаму нельга пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду, звяртаюць увагу бацькоў на неабходнасць устаноўкі ў сваім домаўладанні, кватэры аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія ўжо выратавалі не адно жыццё.

Усім прысутным на сходах уручаюцца наглядныя буклеты, якія дапамогуць даведацца шмат новага аб правілах бяспекі і як данесці гэту інфармацыю дзецям. Спадзяёмся, што прагледжаны фільм «Цена мгновения» прымусіць усіх яшчэ раз задумацца: «Ці ўсё мы зрабілі для бяспекі нашых дзяцей?» Бо слёзы на вачах бацькоў нешта значаць…

Алеся Радвіловіч,

інспектар групы

прапаганды і навучання РАНС



Добавить комментарий