Тэлефон міліцыі – 102

Закон и порядок

ЗАСУМАВАЎ ПА ЛАВЕ ПАДСУДНЫХ

На мінулым тыдні за дапамогай у міліцыю вымушаны быў звярнуцца жыхар адной з вёсак. Ён прасіў высветліць, хто разбіў у яго легкавушцы шкло і ўкраў з салона барсетку з грашамі. Супрацоўнікі праваахоўных органаў злачынца выкрылі хутка і ўзялі яго з доказамі. Злодзеем аказаўся юнак 1999 года нараджэння, навучэнец Маладзечанскага сельскагаспадарчага вучылішча. Працягваць вучобу яму давядзецца не хутка, бо знаходзіцца пад арыштам, а далейшы яго лёс вырашыць суд. Дарэчы, хлопец не навічок у крымінальных справах. Сёлета яго ўжо судзілі за крадзеж, але тады маладога чалавека пашкадавалі і пакаралі без пазбаўлення волі. Але, відаць, ён належных вывадаў не зрабіў і са слізкай дарожкі не збочыў…  

 БАЦЬКОЎСКІ “ПАСАГ”

Гэты жыхар раёна ўжо двойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за злоснае ўхіленне ад аліментаў на ўтрыманне дзвюх дачок. Але пакаранне ніяк не паўплывала на паступленне грошай ад гора-бацькі. Зараз яму зноў прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле 174 Крымінальнага кодэкса. Пакуль аліментшчык будзе сядзець у турме, дочкі вырастуць, доўг – таксама. На цяперашні час ён вінаваты сваім дзецям больш за 117 мільёнаў рублёў. Вось толькі як выплаціць такую суму, асабліва, калі працаваць не хочацца?..

 

ЛАВІСЯ, РЫБКА

Улоў амаль на 70 кілаграмаў не прынёс радасці рыбалову. А ўсё таму, што для лоўлі ён выбраў хоць і рыбнае месца, але забароненае: штучны вадаём каля вёскі Мішаны, які для гадоўлі і рэалізацыі рыбы арандуе КСУП “Пяршаі-2014”. Дзеянні рыбалова-аматара кваліфікуюцца па законе як крадзеж. Зараз мужчына арыштаваны і дае паказанні следству. Падлічана, што ўрон сельгаспрадпрыемству ад яго дзеянняў склаў 2652630 рублёў. Праўда, пажывіцца рыбай мужчына не паспеў, бо быў затрыманы. Давесці злачынны замысел да канца перашкодзіў злодзею грамадзянін, які своечасова паведаміў “куды трэба” аб незаконнай рыбалцы.

 

ДЗЕ ЛАЗНЯ…

“Кругленькую” суму ў 128000000 рублёў заплаціў тры гады назад жыхар раёна за праект і ўстаноўку новай лазні. Час ішоў, але ні падрадчыка, ні грошай, ні будынка відаць не было. Нарэшце цярпенню заказчыка прыйшоў канец, і ён паведаміў пра падман і нявыкананы дагавор у міліцыю. Зараз у нюансах справы разбіраюцца праваахоўнікі, супраць махляра ўзбуджана крымінальная справа.

 

БРАГА БРОДЗІЦЬ, А НАВАР НЕ ВЫХОДЗІЦЬ

Падчас міліцэйскіх рэйдаў на мінулым тыдні былі выяўлены даволі вялікія запасы самагоннай брагі. Так, пенсіянерку з вёскі Данілкі “раскулачылі” на 18 літраў. Жыхар вёскі Люціна дзейнічаў з большым размахам. У яго адшукалі 350 літраў гарэлачнай сыравіны і самагонны апарат, які быў канфіскаваны.

Матэрыял да друку па міліцэйскіх

зводках падрыхтавала

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий