Шчодрым ураджаем аддзякавала сёлетняя восень

Официально

Шчодрым ураджаем аддзякавала сёлетняя восень за працу хлебаробам – аб гэтым яскрава сведчылі прыгожыя духмяныя караваі, якія прывезлі на раённы фестываль-кірмаш “Дажынкі-2015” сельгаспрадпрыемствы раёна.

 А якіх толькі прысмакаў, саленняў і варэнняў, пладоў садавіны і агародніны не было тут?! Сельскія Саветы сумесна са школамі і ўстановамі культуры арганізавалі свае падворкі: кожны вызначаўся адметнасцю, каларытнасцю, непаўторнасцю, разнастайнымі стравамі і гасціннымі гаспадынямі, якія запрашалі пачаставацца смакатой. Узгадалі пра спрадвечныя атрыбуты сялянскага побыту: печ, у якой рыхтавалася ўся ежа, побач – шырокая лава і вялікі стол, накрыты саматканым абрусам. За ім заўсёды збіралася шматлікая вясковая сям’я. А ў сенцах – усё, што расце на зямлі: вянкі цыбулі, гарбузы і кабачкі, кошыкі бульбы, скрыні яблыкаў і груш. Досыць арыгінальна і цікава выглядалі фігуркі жывёлы, зробленыя з пластыкавых бутэлек і пафарбаваныя, а таксама іншая жыўнасць, што ўтрымліваецца на сялянскім падворку. З гумарам падышлі да паказу сваёй прадукцыі і івянецкія ганчары: у сучасным свеце яны ўжо не проста фабрыка керамікі, а як бізнес-кампанія “Гліняны звон”.

Алена ЗАЛЕСКАЯ,

фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *