Мералiся сiламi…

Спорт

На базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Надзея” ў Валожыне прайшло асабістае першынство раёна па гіравому спорту, у якім прынялі ўдзел 11 фізкультурнікаў. Спартсмены мераліся сіламі ў дзвюх вагавых катэгорыях: да 80 кілаграмаў і звыш 80 кілаграмаў. Лепшага вызначалі па выніках двух практыкаванняў – штуршок і рывок.

У вагавай катэгорыі да 80 кілаграмаў лепшым стаў трэнер-выкладчык ДЮСШ Аляксей Садоўскі. Другое і трэцяе месцы занялі навучэнцы прафесіянальнага сельскагаспадарчага ліцэя Барыс Рынкевіч і Аляксандр Грывіцкі. У другой катэгорыі перамог гіравік з Ракава Дзмітрый Хлапяннікаў. Другое месца дасталася работніку жылкамунгаса Віктару Сіваму, трэцяе – вайскоўцу Івану Катлярэвічу.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і грашовымі прызамі.



Добавить комментарий