У Дорскім ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа адбылося ўрачыстае пасвячэнне ў акцябраты

Общество

У Дорскім ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа адбылося ўрачыстае пасвячэнне навучэнцаў другога класа ў акцябраты. Мерапрыемства праходзіла ў выглядзе гульні-падарожжа па станцыях “Краіна акцябрат”.

Кастрычнік – месяц урачысты для кожнага навучэнца другога класа. Атрымаўшы першыя веды аб Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і дзейнасці групы акцябрат, хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем чакалі свята, калі на іх грудзях заззяе акцябрацкая зорачка.

Свята было арганізавана членамі Савета дружыны “Маналіт” і піянерскім атрадам “Верас” – вучнямі пятага класа, якія не так даўно змянілі акцябрацкую зорачку на піянерскі гальштук. Тры “станцыі” – інтэлектуальная, актыўная і творчая, якія аб’ядналі ў сабе дзесяць правіл акцябрат. Цікавыя заданні, карысная інфармацыя, напрыканцы – урачыстае абяцанне акцябрат. І вось яны – доўгачаканыя новыя члены піянерскай сям’і дружыны “Маналіт” БРПА.

Актыўная форма правядзення свята, яркае аздабленне, памятныя падарункі надоўга запомняцца рабятам. У добры шлях, акцябраты!

Таццяна КУЛІК-ПАНАРАД



Добавить комментарий