Валожыншчына – тэрыторыя крэатыўнай эканомiкi

Общество

У 1-м Конкурсе мясцовых ініцыятыў ПРААН-ЕС сярод іншых перамаглі і 3 заяўкі па Валожынскім раёне.

На конкурс праектаў ПРААН-ЕС было пададзена 700 заявак, з якіх 3 – распрацаваны для ажыццяўлення на тэрыторыі нашага раёна. З прапанаваных арганізатары адабралі 87 ініцыятыў. У шчаслівы спіс патрапілі і ўсе 3 праграмы па Валожыншчыне.

Ініцыятыву “Валожынскі раён – тэрыторыя крэатыўнай эканомікі” на конкурс падало Беларускае грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы”. Заяўка “Прыродны сімвал раёна (птушка) як каталізатар развіцця экатурызму на Валожыншчыне” паступіла ад грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Грамадскае аб’яднанне “Мінскае веласіпеднае таварыства” распрацавала план “Развіццё інфраструктуры велатурызму ў Валожынскім раёне для ўстойлівага развіцця мясцовай суполкі”.

У бліжэйшы час прадстаўнікі Праекта будуць звязвацца з пераможцамі для вызначэння далейшых крокаў.

Праект “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і Праграмай развіцця ААН. Нацыянальны выканаўца: Міністэрства эканомікі Беларусі. Мясцовым ініцыятывам акажуць фінансавую падтрымку на агульную суму 3,2 млн еўра. Арганізуюць навучанне ў рамках семінараў, круглых сталоў, азнаямленчых паездак у краіны ЕС для вывучэння вопыту ў вобласці тэрытарыяльна-арыентаванага развіцця.

Праект накіраваны на павышэнне дасведчанасці грамадства аб шляхах і механізмах кіравання тэрытарыяльна-арыентаваным развіццём, заснаваных на шырокім далучэнні зацікаўленых бакоў і набыцці вопыту ўдзелу ў вырашэнні надзённых праблем мясцовага ўзроўню, планаванні развіцця населеных пунктаў.

Наш кар.



Добавить комментарий