За актыўнасць i iнiцыятыву

Общество

Мінская абласная арганізацыя РГА “Белая Русь” узнагародзіла самых актыўных членаў раённай арганізацыі, якія прымалі ўдзел у правядзенні выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Як адзначыла старшыня арганізацыі Н. А. Чарнышова, членамі самага шматлікага грамадскага аб’яднання ў нашай краіне з’яўляюцца прадстаўнікі ўсіх сацыяльных слаёў грамадства. Значная частка знаходзіць сябе ў гуманітарных акцыях, а для некаторых усведамленне сваёй прыналежнасці да грамадскага аб’яднання становіцца праявай актыўнай жыццёвай пазіцыі. І няважна, у чым гэта адлюстроўваецца: удзел у правядзенні выбараў, добрасумленныя адносіны да працы, гонар за краіну, прыналежнасць да беларускага народа.

Найбольш буйной акцыяй, накіраванай на ўмацаванне згоды і каардынацыю ўзаемадзеяння з грамадскімі арганізацыямі, стаў удзел членаў аб’яднання ў выбарчых кампаніях. Ад кампаніі да кампаніі павялічваецца прадстаўніцтва “Белай Русі” ў выбарчых камісіях, колькасць у ініцыятыўных групах і сярод наглядальнікаў, напрацоўваецца вопыт удзелу ў палітычнай барацьбе. Напрыклад, у выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у склад раённай камісіі ўвайшлі 7 членаў “Белай Русі”, ці 53,8 працэнта ад агульнай колькасці, ва ўчастковых камісіях працавалі 106 членаў, ці 30,6 працэнта.

За арганізацыю і правядзенне на высокім узроўні галоўнай палітычнай падзеі краіны Падзячнымі пісьмамі за подпісам старшыні Мінскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” В. А. Гумінскага ўзнагароджаны: старшыні пярвічных арганізацый РКЦ № 14 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Я. І. Грыбоўская і ААТ “ПМК-188” І. А. Навіцкая, члены пярвічных арганізацый Пяршайскага сельсавета С. М. Бубневіч, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама С. І. Мучынская, гімназіі № 1 Валожына А. І. Паланцэвіч, А. А. Кербедзь, вядучы спецыяліст раённай арганізацыі Л. Р. Прывал.

За забеспячэнне і ўмацаванне харчовай бяспекі краіны, праяўленую ініцыятыву і аказаную дапамогу на ўборцы вырашчанага ўраджаю сельгаспрадпрыемствам, на тэрыторыі якіх размешчаны ўстановы адукацыі, Падзякі і каштоўныя падарункі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” атрымалі Багданаўскі, Вішнеўскі і Гародзькаўскі вучэбна-педагагічныя комплексы дзіцячы сад-сярэдняя школа.

Алена ЗАЛЕСКАЯ



Добавить комментарий