Сакрэты прафесійнага майстэрства

Общество

Аддзел прамысловасці райспажыўтаварыства, які адказвае за забеспячэнне насельніцтва хлебам і «кандытаркай», з гэтага года трывала заваяваў новыя рынкі за межамі раёна. Штомесяц 10 тон вырабаў паступае ў гандлёвую сетку Мядзельшчыны, Вілейшчыны, Маладзечаншчыны, Мінска. Не змяншаецца зацікаўленасць у прадукцыі Валожынскага хлебазавода і ў мясцовых рэалізатараў. Кантракты на пастаўку іх тавараў ахвотна заключаюць і ў камерцыйных крамах, і ў “Еўраопце”.

У многім такі поспех гарантуе шырокі асартымент выпускаемай прадукцыі. Зараз больш за 80 найменняў мучных вырабаў прапаноўваюць валожынскія хлебапёкі спажыўцам. Стараюцца кожны месяц папоўніць спіс пяццю-шасцю новымі рэцэптамі.

Сакрэты прафесійнага майстэрства кандытар Людміла БАЦЯН пазнавала ў старэйшых калег. Многаму навучылася за сем гадоў, а сёння і сама гатова дзяліцца вопытам, кажа, што самае галоўнае ў іх працы – закладка натуральных кампанентаў згодна з рэцэптурай і любоў да выбранай справы.

Алена ЗБІРЭНКА, фота аўтара



Добавить комментарий