Беларуская армія прыняла папаўненне

Общество

Беларуская армія прыняла папаўненне. З 16 па 27 лістапада праводзілася чарговая прызыўная кампанія.

 З Валожынскага раёна для праходжання тэрміновай службы ва Узброеных Сілах краіны адпраўлена больш за 45 чалавек. Юнакі папоўнілі рады войск МУС, сувязі, транспартных, сіл спецыяльных аперацый, пагранічных, ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны. Усе яны прайшлі строгі медыцынскі і псіхалагічны адбор.

 23 лістапада з раніцы 14 навабранцаў з раёна прыбылі на зборны пункт. Дзмітрый Трыфаненка, Ілля Іода, Міхаіл Рубан, Аляксей Ахрэм, Андрэй Рагель, Аляксандр Ціхановіч, Аляксей Юрылевіч, Іван Харук, Дзмітрый Нейраноўскі, Павел Садоўскі, Вадзім Сакалоўскі, Аляксей Сівы, Максім Кушаль і Яўгеній Сухадолец будуць праходзіць службу ў Валожыне ў 153-й Кёнігсбергскай ордэна Чырвонай Зоркі асобнай радыётэхнічнай брыгадзе асобага прызначэння. Праводзіць іх прыйшлі бацькі, сябры, каханыя…

 Маладыя людзі задаволены, што будуць служыць на малой радзіме. Рады гэтаму і бацькі. Юнакі ўпэўнены, што служба – справа нялёгкая, але пачэсная. Яна вучыць парадку, дысцыпліне, загартоўвае перад цяжкасцямі, а таксама дазваляе знайсці новых сяброў. Спачатку папаўненне чакае курс маладога байца, а спецыяльнасць яны пачнуць засвойваць пасля прынясення прысягі.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА



Добавить комментарий