Спадчына славутага Рушчыца

Культура

10 снежня спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца – мастака, графіка, тэатральнага дэкаратара і педагога. 

(Заканчэнне. Пачатак у №№ 82, 85, 89)

У 1921 г. як прадстаўнік польскіх мастакоў ён разам з Эдвардам Віцігам рыхтуе экспазіцыю ў Grand Palais першай афіцыйнай выставы польскага мастацтва ў Парыжы, якая вылілася ў шырокамаштабную маніфестацыю польскага мастацтва па ўсёй краіне. У гэты час Рушчыц быў узнагароджаны ганаровым ордэнам Францыі.

Апошнія гады жыцця. На пачатку 1930-х гг. камісія па ахове помнікаў старажытнасці была ліквідавана. У 1932 (1935?) г. Рушчыц пакінуў універсітэт і канчаткова пераехаў у Багданава. У 1935 г. ён атрымаў тытул ганаровага прафесара Універсітэта Стэфана Баторыя. З 1935 г. быў часткова паралізаваны. Пад апекай жонкі і старэйшай дачкі ён крыху вярнуўся да здароўя, але маляваць мог ужо толькі левай рукой.

Памёр Фердынанд Рушчыц 30 кастрычніка 1936 г., пахаваны на мясцовых могілках. Сядзібны дом у Багданаве не захаваўся: летам 1944 г. нямецкія войскі спалілі Багданаў, выкарыстоўваючы яго як дымавую заслону пры адступленні.

Праз 50 гадоў пасля смерці мастака быў выдадзены яго “Дзённік” на польскай мове, які захавала яго дочка Яніна Рушчыц. Творы мастака захоўваюцца ў музеях Беларусі, Літвы, Польшчы і ў прыватных калекцыях.

 

Інфармацыя ўзята з сайта http://spadczyna.com/



Добавить комментарий