Экскурсія

Культура

Нядаўна для супрацоўнікаў Валожынскага РАУС і членаў іх сямей была арганізавана экскурсія ў старажытны горад Нясвіж, дзе знаходзіцца самы славуты ў Беларусі замкавы комплекс, занесены ў спісак Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

 Нячаста ўдаецца нам правесці дзень са сваімі дзецьмі, пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы з калегамі. Таму падчас паездкі мы ўсе атрымалі сапраўднае задавальненне і ад наведвання замка, і ад прагулкі па паркавай зоне, і ад знаёмства з таямнічымі легендамі пра род Радзівілаў.

 У рамках сацыяльна-культурнай дзейнасці РАУС гэта не першая экскурсійная паездка па памятных і гістарычных мясцінах Беларусі. Кожнае такое мерапрыемства не пакідае нікога раўнадушным, цешыць не толькі дарослых, але і дзяцей, стварае цёплую сяброўскую атмасферу, якая абавязкова знойдзе водгук у нашых службовых справах.

Сяргей ГЕЛДА,

намеснік начальніка РАУС



Добавить комментарий