Прафесіянальнае свята

Общество

У 1997 годзе на Першым з’ездзе суддзяў Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне адзначаць Дзень юрыста ў першую нядзелю снежня. Так з’явілася прафесіянальнае свята тых, чый лёс злучаны з юрыспрудэнцыяй. Але ўсё ж супрацоўнікі судовай сістэмы лічаць (і не без падстаў), што менавіта яны маюць на яго асаблівае права.

Сёлета калектыў суда Валожынскага раёна ўпершыню адзначыць Дзень юрыста ў новым будынку. За няпоўны год у гэтым палацы правасуддзя разгледжана 150 крымінальных спраў, 550 – грамадзянскіх і больш за 800 – адміністрацыйных. Па паказчыках наш суд трывала займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці. Складальнікі поспеху – веды, практыка, павага да Закона, самаадданасць і прызванне старшыні суда Анатоля Васільевіча ЗЯНЬКО, суддзяў Таццяны Сяргееўны НЕСЦЯРЭЎСКАЙ і Ірыны Аляксандраўны ЯКУТОВІЧ.

Алена ЗБІРЭНКА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *