Мазурка, Дарагунь, Зацішак…

Культура

Мазурка, Дарагунь, Зацішак, Студзянец, Млынкі, Карнюткі, Сіняя Гара, Монькі, Клерымонты… Услухайцеся ў мелодыку назваў валожынскіх вёсак! Нейкая магічная сіла прымушае наведацца сюды, адкрыць веснічкі на сцішаных сядзібах, зайсці ў хату да тутэйшых жыхароў і паслухаць іх шчыры расказ пра родны кут, дзе ў цесны клубочак успамінаў перапляліся розныя падзеі, факты, вясковыя былі і легенды…

 Больш за 400 населеных пунктаў налічваецца на карце Валожыншчыны. Гэтым і ўнікальны наш раён на Міншчыне, гэтым і прыцягальная маляўнічая налібоцкая старонка для шматлікіх турыстаў і гасцей. У свой час мы шмат пісалі пра раён. Але кампактнага, цэласнага матэрыялу так і не ўдалося сабраць. Нават мы, журналісты, прафесія якіх звязана з пастаяннымі камандзіроўкамі, і то, на жаль, не змаглі пабываць ва ўсіх вёсках раёна, адпрацаваўшы ў газеце больш за дваццаць гадоў. Гэта «ўпушчэнне» і збіраемся цяпер выправіць. Пад рубрыкай “Свой край вывучай” мы ствараем анталогію 428 вёсак раёна. Вядома, адным журналістам зрабіць гэта будзе няпроста. Таму пераканаўча просім далучыцца да важнай справы музейных работнікаў, настаўнікаў гісторыі, краязнаўцаў-аматараў, культработнікаў, старастаў вёсак, словам, усіх дапытлівых людзей. Давайце ў цесным сааўтарстве, дзякуючы архіўным матэрыялам, фатаграфіям з сямейных архіваў, дзякуючы школьным сачыненням, курсавым студэнцкім работам па краязнаўстве, напісаным у розныя гады, сфарміруем унікальны летапіс кожнай вёскі Валожынскага раёна. Першым пунктам нашага тапанімічнага падарожжа была вёска Камень, а затым мы наведалі Навіны, Яхімаўшчыну, Яршэвічы, Рум. Сёння мы завітаем у вёску Пералясанка. Наступны маршрут – вёска мазурка Валожынскага сельсавета.

 Са шчырай павагай да чытачоў і аднадумцаў – рэдактар газеты

Ірына Пашкевіч

 Кантактныя тэлефоны: 55-2-63, мабільны 8-029 3919813.



Добавить комментарий