Незабыўныя iмгненнi радасцi

Общество

Члены пярвічных арганізацый ГА “Белая Русь” з аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і СШ № 2 г. Валожына на базе дадзенай навучальнай установы правялі дабрачынную акцыю для наведвальнікаў карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі.

Накірунак мерапрыемству задала назва: “Не абыдзі чужы боль”. Хто ж больш за ўсіх патрабуе ўвагі і клопату, як не маленькія дзеці? Не так часта хворыя хлопчыкі і дзяўчынкі адпраўляюцца ў госці, становяцца цэнтрам увагі з боку незнаёмых людзей. Як толькі сустрэча ўрачыста стартавала, хваляванне ў наведвальнікаў цэнтра і іх бацькоў адступіла, на тварах з’явіліся шчаслівы ўсмешкі. Для гэтага шмат пастараліся вучні з СШ № 2, якія падрыхтавалі цікавую канцэртную праграму. Потым і госці, і гаспадары з аднолькавай ахвотай і зацікаўленасцю ўдзельнічалі ў гульнях і забавах.

Напрыканцы сустрэчы дзеці з асаблівасцямі фізічнага развіцця атрымалі падарункі, падрыхтаваныя раённай арганізацыяй ГА “Белая Русь”.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий