Свята для дзяцей

Общество

У раёне стартавала навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, удзел у якой прымаюць кіраўніцтва райвыканкама, пасялковага і сельскіх выканкамаў, адказныя службовыя асобы прадпрыемстваў і арганізацый, члены грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.

Мэта акцыі – атуліць увагай і клопатам усіх маленькіх жыхароў раёна, асабліва тых, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю. Фінансавыя затраты на правядзенне святочных мерапрыемстваў бярэ на сябе рэзервовы фонд райвыканкама. Работнікі ДЛГУ “Валожынскі лясгас” забяспечаць установы адукацыі елкамі і паклапоцяцца аб іх дастаўцы на месцы правядзення навагодніх свят, а спонсарскія дэлегацыі, самадзейныя артысты пабываюць у кожным дзіцячым калектыве.

Згодна з графікам, першае масавае дабрачыннае свята адбудзецца ў раённым Цэнтры культуры 28 снежня для дзяцей з апякунскіх і прыёмных сем’яў, дзяцей-інвалідаў, а таксама тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія на дадзены момант пражываюць у раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры.

У гэты ж дзень у Цэнтр культуры на галоўную ёлку раёна будуць запрошаны дзеці са шматдзетных, нядобранадзейных, няпоўных і малазабяспечаных сем’яў, школьнікі, якія дабіліся лепшых вынікаў у творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах.

Не застануцца па-за ўвагай і тыя дашкольнікі і школьнікі, хто вымушаны сустракаць святы ў медыцынскіх установах. Для іх у дзіцячым аддзяленні райбальніцы будзе арганізавана навагодняя праграма.

У першы дзень Новага года на плошчы Свабоды ў райцэнтры ў 12.00 адбудзецца дабрачыннае свята для ўсіх дзяцей горада і раёна.

А напярэдадні праваслаўных Каляд СШ № 2 г. Валожына запросіць у госці пераможцаў II этапу прадметнай рэспубліканскай алімпіяды, дыпламантаў і лаўрэатаў даследчых творчых конкурсаў, лепшых юных спартсменаў.

Наш кар.



Добавить комментарий