18 снежня ў Валожыне прайшла акцыя “Паважаеш іншых – паважаеш сябе!”

Общество

   Мерапрыемства падрыхтавалі і правялі раённае прадстаўніцтва Белдзяржстраху і раённае аддзяленне ДАІ РАУС. Удзельнікам дарожнага руху раздаваліся буклеты, інфармацыйныя лісты, у якіх арганізатары папярэджвалі ўладальнікаў аўтамабіляў і пешаходаў аб пагрозах, што тоілі ў сабе невыкананне Правіл дарожнага руху, няўважлівасць да стану свайго аўтамабіля. Уладальнікаў аўто даводзілася таксама інфармацыя аб магчымасцях афармлення страхавога дагавора “Комплексны”, які дазваляе грамадзянам абараніць іх маёмасныя інтарэсы падчас дарожна-транспартных здарэнняў. Вадзіцелям, чые паводзіны падчас руху па горадзе не выклікалі прэтэнзій, уручалася сувенірная прадукцыя – настольныя і насценныя календары. Самыя дысцыплінаваныя атрымалі зефір, упакоўкі чаю, кавы. Работнікі ДАІ ў рамках рэспубліканскай акцыі “Зімовыя шыны” звярталі асаблівую ўвагу на стан “абутку” аўтатранспарту.

   На фота: вядучы спецыяліст прадстаўніцтва Белдзяржстраху Аляксандр Аляксандравіч МІХАСЕНКА, старшы дзяржінспектар аддзялення ДАІ Андрэй Валер’евіч ЖУДРЫК і ўдзельніца дарожнага руху, жыхарка Валожына Святлана Віктараўна ЮРАЛЕВІЧ.

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий