Паважаныя жыхары Валожыншчыны каталіцкага веравызнання!

Официально

Прыміце шчырыя віншаванні са святам Нараджэння Хрыстова!

Гэта цудоўнае свята аб’ядноўвае ўсіх людзей, дапамагае глыбей асэнсаваць цэннасць мірнага існавання, больш поўна ўспрымаць радасць жыцця. У калядныя дні мы становімся дабрэйшымі і больш шчодрымі, імкнёмся працягнуць руку дапамогі тым, каму патрабуецца ўвага і падтрымка.

Гэта свята нясе кожнаму светлыя надзеі, умацоўвае веру ў лепшае, напаўняе пачуццём міласэрнасці і цярпення. Кожны дом напаўняецца вясёлым смехам сямей, што сабраліся на свята.

Паважаныя валожынцы, няхай калядны настрой не пакідае вас на працягу ўсяго года, сэрца напоўніцца любоўю родных людзей. Няхай у вашых сем’ях заўжды пануюць мір і згода. Усе выпрабаванні, пасланыя Богам, будуць пасільнымі, а яго падтрымка адчуваецца ва ўсіх добрых справах.

Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту і хуткага спаўнення самых запаветных мар.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий