Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Общество

Прыміце сардэчныя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым!

Мы любім і заўсёды чакаем гэта цудоўнае свята. Яно нагадвае аб непарыўнай сувязі пакаленняў, неабходнасці клапаціцца пра сваіх блізкіх.

У гэтыя дні жадаем міру і спакою ў кожным доме, паразумення, дастатку, шчасця, душэўнай раўнавагі, поспехаў, моцнага здароўя і ўсяго самага лепшага. Няхай Нараджэнне Хрыстова сагравае вашы сэрцы любоўю і цяплом, дае сілы для пераадолення цяжкасцей і нягод, дорыць добры настрой.

Цудоўных вам калядных дзён!

С. Р. САРОКА,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

С. Ф. КУЛЕШ,

дэпутат Палаты

прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе № 73



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *