Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Общество

Мы развітваемся яшчэ з адным цудоўным годам, які кожнаму прынёс штосьці сваё – новыя перамогі, радасці, сустрэчы і адкрыцці. Безумоўна, былі і расчараванні, і памылкі, але яны далі нам новы жыццёвы вопыт.

2015 год стаў асаблівым для Валожыншчыны. Мы ўдзячны ўсім жыхарам раёна за разуменне, давер і актыўны ўдзел у жыцці рэгіёну. Мінулы год быў багатым на значныя падзеі. Вельмі важна, каб творчы запал, маладая энергія, якой быў напоўнены Год моладзі, дапамагалі і далей у вырашэнні будучых задач.

Мы стаім на парозе новага года. Якім ён будзе, што прынясе – у многім залежыць ад нас саміх. Упэўнены: вера ў свае сілы, энтузіязм, адказнасць дапамогуць здзейсніць усе планы, зрабіць наша жыццё больш цікавым і яскравым.

Новы год – цудоўнае, добрае сямейнае свята. Жадаем усім жыхарам нашага раёна цяпла і ўтульнасці ў дамах, любові і радасці ў сэрцах, клапатлівасці і разумення блізкіх людзей. Сапраўднага шчасця вам у Новым годзе! Здароўя, міру і дабра! Новых поспехаў, яскравых перамог і здзяйсненняў!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий