Дарагія валожынцы!

Общество

Прыміце шчырыя і душэўныя віншаванні са святам!

Сустрэча Новага года заўсёды ўрачыстая і хвалюючая. У гэту хвіліну кожны з нас марыць аб добрай будучыні для сваёй сям’і, дзяцей, унукаў, усіх блізкіх, аб тым, каб лёс падарыў нам у надыходзячым годзе мірнае і стваральнае жыццё.

Няхай новы год будзе годам далейшага развіцця краіны, росту дабрабыту, стабільнасці і поспеху. Няхай ён прынясе добры настрой і бадзёрасць духу, здзяйсненне жаданняў і перамены да лепшага.

У гэтыя светлыя, дзіўныя навагоднія дні жадаем шчасця і дабрабыту, радасці і міру, здароўя і росквіту, натхнення ў працы, сямейнага цяпла і ўтульнасці.

С. Р. САРОКА, член Савета Рэспублікі

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

С. Ф. КУЛЕШ, дэпутат Палаты

прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу



Добавить комментарий