Чацвёра прыёмных дзяцей

Общество

Ва ўтульным і цёплым доме № 22, што ў Даўбенях, у сям’і Ірыны Феліксаўны і Валерыя Іванавіча Брылевічаў жывуць чацвёра прыёмных дзяцей: дзевяцікласніца Таццяна КАНАПЕЛЬКА, пяцікласніца Сняжана РУДЗІК, вучань чацвёртага класа Максім ЗВЯРЫНСКІ і самы малодшы – першакласнік Кірыл КАСПЯРОВІЧ, “навічок” прыёмных бацькоў. Усе вучацца ў СШ № 2 г. Валожына, усе нарадзіліся ў нашым раёне…

У навагоднюю казку дзеці трапілі тады, калі аказаліся пад гэтым дахам, хай не ў родных, але такіх любячых, такіх ласкавых мамы і таты. Тут заўсёды на стале ёсць смачныя пачастункі, тут ні адно свята не абыходзіцца без прыемных сюрпрызаў і падарункаў.

Дзеці ёсць дзеці. Часам раздурэюцца, падымуць шум, але, як і для кожнай маці, для Ірыны Феліксаўны яны – самыя найлепшыя на свеце. Таццяна памочніца добрая, Сняжана і Максім заўсёды паслухмяныя і прыветлівыя, а ціхі, сарамлівы Кірыл ва ўсіх абуджае толькі добрыя пачуцці, хлопчык ніколі не бывае ў дрэнным настроі і ахвотна прыняў жыццё па новых правілах.

З боку грамадскасці прыёмныя дзеці не абдзелены ўвагай і клопатам. На мінулым тыдні пабывалі ў Палацы Рэспублікі на Прэзідэнцкай ёлцы. Тое свята запомніцца ім надоўга. А дадому яны прывезлі падарункі, вясёлы настрой і ўсмешкі, якія так радуюць Ірыну Феліксаўну і Валерыя Іванавіча.

Як сапраўдныя брацікі і сястрычкі, яны разам прыбіралі да святкавання Новага года самы большы пакой у доме, упрыгожвалі ёлку, загадвалі жаданні. Адно з іх – каб прыехалі старэйшыя сёстры і брат, якія ўжо маюць уласныя сем’і і жывуць асобна, для якіх таксама гэта сям’я родная не па крыві, але па духу…

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *