Непаўторны антураж свята

Молодежный курьер

18 самаробных Дзядоў Марозаў, што сабраліся ў двух кутах на лесвічнай пляцоўцы дзіцячага садка № 2 “Вясёлка” горада Валожына, ствараюць непаўторны антураж надыходзячага свята.

У кожнага вырабу свае эмоцыі, непаўторны выраз твару. Здаецца, што казачныя госці, у многіх з якіх ёсць посахі і мяшкі з падарункамі, вось-вось разыдуцца па групах, каб павіншаваць малышоў з радасным зімовым святам.

Па традыцыі бацькі разам з дзецьмі ствараюць вырабы на вызначаную тэму. Затым усе работы збіраюць разам і арганізоўваюць навагоднюю выставу. Сёлета яе галоўным героем стаў Дзед Мароз. Казачных самаробных дзядуляў у чырвоным убранні прынеслі ў садок Марк Макарэвіч, Ігнат Каленка, Каця Кобзарава, Міша Самахвастоўскі, Мацвей Крымянецкі, Алёша Юша, Софія Нячаева, Мацвей Загорскі, Уладзік Бібік, Лера Стасяловіч і іншыя малышы.

Акрамя каларытных аб’ёмных персанажаў з тканіны, аксамітавай паперы і ваты, сустракаюцца тут і плоскія кардонныя Дзяды Марозы, выкананыя ў тэхніцы арыгамі. Ёсць казачны герой у стылі мінімалізму, створаны з размаляванага драўлянага паленца.



Добавить комментарий